Зальцбургскі ўніверсітэт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Зальцбургскі ўніверсітэт (ням.: Universität Salzburg), таксама Зальцбургскі ўніверсітэт Парыса Ладрона (ням.: Paris-Lodron-Universität Salzburg) — аўстрыйская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у горадзе Зальцбург.
Remove ads
Гісторыя
Першы ўніверсітэт у Зальцбургу быў заснаваны ў 1622 годзе зальцбургскім арцыбіскупам мітрапалітам Парысам фон Ладронам. Універсітэт быў падтрыманы бенедыктынскім абацтвам, ажыццяўляў багаслоўскія, філасофскія, а таксама юрыдычныя і медыцынскія студыі. У 1810 годзе, пасля далучэння Зальцбурга да Каралеўства Баварыя, універсітэт быў расфармаваны. У 1962 годзе універсітэт быў адноўлены як дзяржаўны аўстрыскі універсітэт, атрымаўшы імя заснавальніка.
Remove ads
Структура
У склад універсітэта сёння ўваходзяць наступныя структурныя адзінкі:
- Факультэт мастацтваў і гуманітарных навук
- Факультэт прыродазнаўчых навук
- Юрыдычны Факультэт
- Кафедра каталіцкага багаслоўя
Зноскі
- Directory of Open Access Journals — 2003.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads