Залінія (гістарычны раён Гомеля)
гістарычны раён Гомеля From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Залінейны раён, Залінія — мясцовая назва паўднёва-ўсходняй часткі Савецкага раёна г. Гомеля, які ўвайшоў у мяжу горада ў 1930-я гады. Яго ўмоўнымі межамі з’яўляюцца: лінія чыгункі (на паўночным усходзе; адсюль назва), правы бераг ракі Сож (на ўсходзе), мікрараён Любенскі (на паўднёвым захадзе), былая гарадская мяжа XIX — пачатку XX стст., якая праходзіла паблізу ад Кузнечнага моста , прыблізна па вул. Беларускай (на поўначы). Асноўныя вуліцы: Быхаўская, Любенская, Леванеўскага, Новалюбенская, Чкалава. Раён узнік як рабочы пасёлак. Забудоўваўся пераважана 1—2 павярховымі дамамі сядзібнага тыпу. Шматлікія сады і гароды надаюць яму асаблівую маляўнічасць. На тэрыторыі Залінейнага раёна размешчаны былая вёска Любны і засценак Манастырок.
Remove ads
Вядомыя жыхары
- Язэп Сцяпанавіч Няцецкі (1883—?) — рэвалюцыянер, дзеяч беларускага нацыянальнага руху; станам на 1917 г. жыў ва ўласным доме на рагу вуліц Арлоўскай і Батарэйнай[1].
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads