Залінія (гістарычны раён Гомеля)

гістарычны раён Гомеля From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Залінейны раён, Залінія — мясцовая назва паўднёва-ўсходняй часткі Савецкага раёна г. Гомеля, які ўвайшоў у мяжу горада ў 1930-я гады. Яго ўмоўнымі межамі з’яўляюцца: лінія чыгункі (на паўночным усходзе; адсюль назва), правы бераг ракі Сож (на ўсходзе), мікрараён Любенскі (на паўднёвым захадзе), былая гарадская мяжа XIX — пачатку XX стст., якая праходзіла паблізу ад Кузнечнага моста  (руск.), прыблізна па вул. Беларускай (на поўначы). Асноўныя вуліцы: Быхаўская, Любенская, Леванеўскага, Новалюбенская, Чкалава. Раён узнік як рабочы пасёлак. Забудоўваўся пераважана 1—2 павярховымі дамамі сядзібнага тыпу. Шматлікія сады і гароды надаюць яму асаблівую маляўнічасць. На тэрыторыі Залінейнага раёна размешчаны былая вёска Любны і засценак Манастырок.

Remove ads

Вядомыя жыхары

  • Язэп Сцяпанавіч Няцецкі (1883—?) — рэвалюцыянер, дзеяч беларускага нацыянальнага руху; станам на 1917 г. жыў ва ўласным доме на рагу вуліц Арлоўскай і Батарэйнай[1].

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads