Аляска (заліў)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Аляска (заліў)
Remove ads

Заліў Аляска (англ.: Alaska) — адкрыты заліў Ціхага акіяна, каля берагоў Паўночнай Амерыкі, паміж паўвостравам Аляска і востравам Ванкувер.

Хуткія факты Аляска, Медыяфайлы на Вікісховішчы ...

Плошча 384 000 км², шырыня каля ўвахода больш за 2 200 км, глыбіня да 4 929 м. Прылівы паўсутачныя (да 12 м) і мяшаныя (да 6,8 м). У заліве Аляска — востраў Кадзьяк, востраў Чырыкава, архіпелаг Аляксандра і астравы Каралевы Шарлоты. Галоўныя парты: Сьюард (ЗША), Прынс-Руперт (Канада).

Берагавая лінія заліва моцна парэзана, берагі прадстаўлены лясамі, гарамі і ледавікамі, якія спускаюцца да мора. Сярод іх — самы вялікі далінны ледавік у Паўночнай Амерыцы — ледавік Хабард. Вялікая колькасць бухт і эстуарыяў.

Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads