Заліў Амундсена

From Wikipedia, the free encyclopedia

Заліў Амундсенаmap
Remove ads

Заліў Амундсена (англ.: Amundsen Gulf) — заліў Паўночнага Ледавітага акіяна, паміж берагамі Канады і астравамі Банкс і Вікторыя[1].

Thumb
Спадарожнікавы здымак заліва Амундсена
Хуткія факты Заліў Амундсена, Вышэйстаячая акваторыя ...

Заліў быў адкрыты ў 1826 годзе палярнымі даследчыкамі Джонам Франкліным і Джонам Рычардсанам, які нанёс на карту частку берагавой лініі заліва. У 1850 годзе праз заліў з захаду на ўсход на караблі «Інвесцігейтар» прайшла экспедыцыя Роберта Мак-Клура, якая ўпершыню пераадолела Паўночна-Заходні праход на караблі і санях[2]. Праліў названы ў гонар вядомага палярнага даследчыка Руаля Амундсена, які даследаваў заліў у канцы свайго знакамітага падарожжа па Паўночна-Заходняй праходу 1903—1905 гадоў[3].

Remove ads

Геаграфія

Узбярэжжа заліва Амундсена падзелена паміж двума тэрыторыямі Канады — Нунавутам і Паўночна-Заходнімі тэрыторыямі. Заліў злучаецца на ўсходзе з пралівам Долфін-энд-Юніён, на поўначы — з пралівам Прынца Уэльскага. Мае мноства заліваў і бухт — залівы Франклін і Дарнлі (мацерыковая частка), бухты Дэ-Салі і Тысіджэр (востраў Банкс), залівы Уолкер, Мінта, Прынс-Альберт (востраў Вікторыя).

Даўжыня каля 445 км, найбольшая шырыня 213 км. Глыбіня да 285 м. Вышыня прыліваў 0,2—0,3 м.

Большую частку года ўкрыты лёдам. У заліў ўпадаюць шматлікія рэкі, самыя буйныя з якіх — Хортан[4] і Харнадэй. Заліў ўваходзіць у экасістэму мора Бафорта[5].

У прыбярэжнай паласе — здабыча нафты і газу.

Remove ads

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1.
  2. Canadian Encyclopedia. Horton River(недаступная спасылка)
  3. У Encyclopedia Britannica заліў Амундсена называюць «працягам мора Бафорта», у Геаграфічнай энцыклапедыі пра яго напісана: «Адносяць к залівам мора Бафорта», а ў аналагічным артыкуле Вялікай Савецкай Энцыклапедыі мора Бафорта не згадваецца
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads