Заліў Пасьета

From Wikipedia, the free encyclopedia

Заліў Пасьетаmap
Remove ads

Заліў Пасье́та[1] (руск.: Залив Посье́та[2]) — заліў Японскага мора, у паўднёвай частцы заліва Пятра Вялікага, каля берагоў Прыморскага края Расіі.

Хуткія факты Заліў Пасьета, Краіна ...

Даўжыня заліва каля 50 км, шырыня 30 км, глыбіня 17—25 м. Берагі моцна парэзаныя, утвараюць бухты і залівы (бухта Экспедыцыі, бухта Наўгародская, бухта Рэйд Палада, заліў Кітовы і інш.). Прылівы паўсутачныя, няправільныя, вышынёй да 0,5[1] м.

На ўзбярэжжы заліва пасёлкі Пасьет, Зарубіна, Краскіна, Андрэеўка і іншыя населеныя пункты.

Заліў названы ў гонар рускага ваеннага і дзяржаўнага дзеяча, адмірала К. М. Пасьета.

Remove ads

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11.
  2. Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А. М. Прохоров. М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 2. — С. 188. — 768 с. 2 000 000 экз. ISBN 5-85270-044-4 (т. 2.). (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads