Замак Морыцбург
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Замак Морыцбург (ням.: Schloss Moritzburg) — загарадная рэзідэнцыя саксонскіх курфюрстаў дому Ветынаў, размешчаная ў горадзе Морыцбург, за 14 км ад Дрэздэна.
Замак носіць імя курфюрста Морыца Саксонскага, які ў 1542-46 гг. пабудаваў загарадны дом, дзе спачываў з прыдворнымі пасля паляўнічых забаў. У 1661-71 гг. па праекце В. К. фон Кленгельса да замка была прыбудавана барочная капліца.
Курфюрст Аўгуст Моцны загадаў капітальна перабудаваць замак, прыстасаваўшы яго да густаў XVIII стагоддзя, што і было ажыццёўлена ў 1723-33 гг. пад назіраннем прыдворнага архітэктара М. Пёпельмана. Пазней угоддзі вакол замка ўпрыгожыліся вытанчанымі павільёнамі — такімі, як Фазанавая хатка (1769—82).
Remove ads
Цікавыя факты
Замак Морыцбург быў адным з тых месцаў, дзе ў 1973 годзе здымаўся фільм Тры арэшкі для Папялушкі.
- Замак на старадаўняй замалёўцы
- Сажалка вакол замка
- Алея перад замкам
- Фазанавы дамок Аўгуста II
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Замак Морыцбург
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads