Замак Фрэдэрыксборг
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Фрэдэрыксборг (дацк.: Frederiksborg Slot) — замак (дакладней — палац), размешчаны ў гарадку Хілерод (дацк.: Hillerød) у Даніі. Замак быў пабудаваны для караля Крысціяна IV і ў наш час вядомы як Музей Нацыянальнай Гісторыі.
Remove ads
Гісторыя

Першы замак на месцы Фрэдэрыксборга быў пабудаваны ў 1560 годзе каралём Фрэдэрыкам II (дацк.: Frederik II) і атрымаў назву Хілерэдсхолм (дацк.: Hillerødsholm) ад імя горада непадалёк.
У 1599 года Крысціян IV правёў сур’ёзную рэканструкцыю замка і назваў яго ў гонар свайго бацькі — Фрэдэрыксборг.
З 1693 годзе капліца замка была перададзена дацкім ордэнам Слана і Данеброг (Dannebrog).
У ноч з 16 на 17 снежня 1859 года ў замку здарыўся вялікі пажар, які пакінуў ад Фрэдэрыксборга адны руіны. Адразу пасля пажару была распачата рэканструкцыя замка. Нацыянальны гістарычны музей у замку Фрэдэрыксборг быў заснаваны ў 1878 годзе па ініцыятыве дацкага півавара Якабсена як аддзяленне фонду «Карлсберг».
1 лютага 1882 года абноўлены палац-музей адкрыўся для ўсіх жадаючых.
Малая рыцарская зала на першым паверсе і Вялікая рыцарская зала на другім паверсе былі адноўлены ў тым выглядзе, у якім яны былі ў часы караля Крысціяна IV (1588—1648). У астатніх залах перыядычна змяняюцца разнастайныя экспазіцыі. У залах на другім паверсе выстаўлены экспанаты часоў першых Ольдэнбургскіх каралёў — ад Крысціяна I (1448—1481) да Крысціяна IV. Ва ўсходнім крыле прадстаўлены экспанаты другой паловы XIX — пачатку XX стст. На трэцім паверсе прадстаўлены карціны, мэбля і прадметы палацавага ўжытку XVIII—XIX стст. На чацвёртым паверсе прадстаўлена сучаснае мастацтва Даніі.
Remove ads
Цікавыя факты
З 1671 па 1840 год усе дацкія манархі каранаваліся менавіта ў капліцы палаца Фрэдэрыксборг.
Вядомыя асобы
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Замак Фрэдэрыксборг
- Афіцыйны сайт замка Фрэдэрыксборг (англ.) Архівавана 22 лістапада 2010.
- Гісторыя і архітэктура замка Фрэдэрыксборг (руск.)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads