Замковы камень
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Замковы камень, замок ці ключ — клінаваты або пірамідальны элемент мура ў вяршыні скляпення аркі або плоскай перамычкі, заключаецца ім і замыкае (завяршае) іх, пасля чаго яны вытрымліваюць нагрузкі. Замковы камень вытрымлівае сціскальныя сілы, дзякуючы гэтым сілам і сваёй форме не можа выпасці ўніз. Часта выступае з плоскасці аркі, вылучаецца памерамі, мае арнаментальную або скульптурную апрацоўку, і гэтым выконвае таксама дэкаратыўную функцыю, служыць упрыгожваннем арак і нават плоскіх перамычак.

Remove ads
Галерэя
- Арка дзвярэй з замковым каменем. Сэнт-Оўэн, востраў Джэрсі
- Замковы камень як дэкаратыўны элемент на плоскай перамычцы
Спасылка
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Замковы камень
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads