Замошша (гарадзішча)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Замошша — археалагічны помнік каля вёскі Замошша 2 Полацкага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца за 0,3 км на паўднёвы захад ад вёскі, на ўзгорку вышынёй каля 13 м, сярод забалочанай мясцовасці.

Хуткія факты Замошша, Краіна ...
Remove ads

Апісанне

Пляцоўка авальнай формы памерам 53×37 м, на ўзгорку вышынёй да 14 м, сярод забалочанай мясцовасці, валы і равы не прасочваюцца. Вядома з канца XIX ст.

Даследавалі ў 1949 годзе А. Р. Мітрафанаў (выявіў ляпную гладкасценную кераміку), у 1974 годзе — Г. В. Штыхаў (залажыў раскоп 16 кв. м), у 1977 годзе — В. І. Шадыра (ускрыў больш за 500 кв. м). Культурны пласт ад 2,5 м у цэнтры пляцоўкі да 0,5 м па краях. Выяўлена шмат вырабаў з каменю, косці, гліны, жалеза. Сярод каменных прылад — плоскія клінападобныя і свідраваныя сякеры, зерняцёркі, цёрачнікі, таўкачы, прасліцы. Знаходкі найбольш прадстаўлены касцянымі вырабамі (больш за 200) — прылады працы (долаты, прасліцы, шылы, праколкі, іголкі і інш.), зброя (наканечнікі дзід, дроцікаў, стрэл, ручкі кінжалаў, баявых нажоў), упрыгожанні (шпількі, падвескі, амулеты), розныя дробныя вырабы.

З найбольш цікавых знаходак — касцяныя шпількі з вытанчанай формай галоўкі, якія з’яўляюцца спецыфічнымі прадметамі ўбранства старажытных балтаў, маюць шматлікія аналагі ў Прыбалтыцы, датуюцца VIII—VII стст. да н.э. Гэтыя знаходкі вызначаюць ніжнюю дату гарадзішча, якое ў цэлым адносіцца да днепра-дзвінскай культуры. У верхніх пластах знойдзены жалезныя сякеры, шылы, фрагменты вузкалязовых сякер, сярпы з прамавугольнай спінкай, характэрныя толькі для гарадзішчаў Беларускага Падзвіння, а таксама сярпы латгальскага тыпу.

На мацерыку выяўлены рэшткі агнішчаў, круглыя ямы (дыяметрам 2,5—3 м, глыбінёй 0,6—1 м), запоўненыя вугалем, касцямі жывёл, рэшткамі посуду, разнастайнымі вырабамі з каменю і косці, абпаленымі камянямі. Яны адносяцца да найбольш ранняга перыяду існавання гарадзішча. Магчыма, яны звязаны з рэшткамі жытлаў-зямлянак, якія звычайна рэканструююцца ў выглядзе будана з канічным дахам. На гарадзішчы сабраны абломкі гладкасценнага глінянага посуду слоікападобных і слабапрафіляваных форм. Для слоікападобных гаршкоў характэрны адтуліны на венчыку. Слабапрафіляваныя пасудзіны арнаментаваны пракрэсленымі лініямі ці скразнымі адтулінамі. Зрэдку сустракаецца штрыхаваная кераміка.

У больш позні час гарадзішча выкарыстоўвалася як сховішча. Гарадзішча адносіцца да днепра-дзвінскай культуры і датуецца VIII ст. да н.э. — VI ст. н. э.

Remove ads

Літаратура

  • Археалагічнае вывучэнне Полацка // Памяць: Полацк : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал : Г. П. Пашкоў [і інш.]; склад. С. С. Чарняўская; навук. рэд.: Г. В. Штыхаў, С. В. Тарасаў; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : БелЭн, 2002. — С. 27-48
  • Полацкі раён // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1985. — С. 332—377.
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads