Прасліца
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пра́сліца[1], праселка, прасельца — гліняны або каменны грузік з адтулінай у цэнтры, які насаджвалі на верацяно, каб павялічыць інерцыю яго вярчэння.


a — кудзеля,
b — верацяно з наматанай на яго пражай,
c — прасліца
Перад пачаткам працы расчасаную воўну, ільняное ці канаплянае валакно прымацоўвася да свайго калаўрота, а потым з кудзелі левай рукой выцягвася некалькі валокнаў, скручваліся ў нітку і далучался да верацяна, на якое насаджвалася прасліцу. Верацяно разам з прыкручаным да яго пачаткам ніткі прыводзіла правай рукой у хуткае кручэнне і адразу адпускала. Павіснуўшы ў паветры, яно працягвала круціцца, паступова выцягваючы і намотваючы нітку[2].
Прасліца служыла для таго, каб узмацніць і захаваць кручэнне, якое інакш хутка б спынілася. Калі нітка станавілася дастаткова доўгай, яе намотвалі яе на верацяно, а прасліца не давала клубку, што павялічваўся, саслізнуць[2].
Прасліца вядомая яшчэ з эпохі неаліту (5 — 3 тысяч гадоў таму). Першапачаткова іх рабілі з гліны. Пазней, у X—XIII стагоддзях, прасліцы выраблялі з ружовага сланцу, які часцей за ўсё называюць шыферам[2].
У Старажытнай Русі да сярэдзіны X стагоддзя прасліцы вырабляліся з гліны і косці. З сярэдзіны X стасгоддзя шырокае распаўсюджванне ў сярэднявечнай Русі атрымалі оўруцкія шыферныя прасліцы, якія вырабляліся з пірафілітавага сланцу. На старажытнарускіх прасліцах былі выяўлены кірылічныя надпісы. У Старой Разані — «молодило», у Вялікім Ноўгарадзе — «Мартин», у Вышгарадзе — «невесточь» (нявесцін), у Кіеве — «Потворин пряслень» і іншыя[3]. Вядомыя таксама вялізныя нерасшыфраваныя надпісы на славянскіх біканічных прасліцах XI—XIII стагоддзяў, напрыклад, з Белаозера[4] і Ваўкавыска[5].
Звычайна прасліцы былі шарападобнай ці грушападобнай формы, упрыгожаныя нескладаным арнаментам або, радзей, надпісамі. З’явіліся ў час позняга неаліту з узнікненнем прадзення і ткацтва.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads