Замчышча (Сураж)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Замчышча (Сураж)map
Remove ads

Замчышча — помнік абарончага дойлідства каля гарадскога пасёлка Сураж Віцебскага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца на мысе пры зліцці рэк Заходняя Дзвіна і Каспля.

Хуткія факты Замчышча, Краіна ...
Remove ads

Апісанне

Пляцоўка трохвугольнай формы, памерам 60×50 м. З усходу яна ўмацавана ровам, з паўднёвага і паўночнага бакоў абкружана рэкамі. У абрыве культурны пласт да 1,5 м. На адлегласці 200 м ад зліцця рэк захаваліся рэшткі другога рова, які аддзяляў вакольны горад. Знойдзены фрагменты керамікі IX—X стст., шыферныя прасліцы, кераміка XI—XIII стст. і больш позняга часу, сякера, замок, ключ XIV ст. Выяўлены рэшткі абарончых драўляных збудаванняў.

Remove ads

Літаратура

  • Археалагічныя помнікі раёна // Памяць: Віцебскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: А. П. Красоўскі [і інш.]; уклад. У. І. Мезенцаў; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2004. — С. 28—33
  • Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мінск : БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — С. 178—200.
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads