Каспля
рака ў Расіі і Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Каспля — рака ў Смаленскай вобласці Расіі і Віцебскім раёне Беларусі, левы прыток Заходняй Дзвіны.
Даўжыня Касплі складае 136 км, у межах Беларусі 20 км. Плошча вадазбору 5410 км², у межах Беларусі 513 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 35 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,2 ‰.
Remove ads
Назва
У назве Каспля бачаць дзве асновы, з іх другую выводзяць ад літоўскага upė "рака"[1][2].
Асноўныя прытокі
На рацэ
Агульнае
Выцякае з возера Каспля ў Смаленскім раёне на ўсходніх схілах Віцебскага ўзвышша, у нізоўі цячэ па Суражскай нізіне, вусце каля г.п. Сураж. Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў 1-й дэкадзе сакавіка, найбольшая вышыня над межанным узроўнем (у Беларусі) 9,1 м (1956). Замярзае ў 1-й дэкадзе снежня, крыгалом у пачатку сакавіка.
Даліна пераважна трапецападобная, шырынёй 300—400 м (у вярхоўі да 3 км). Пойма ніжэй вусця Габзы перарывістая, шырыня яе 100—200 м.
Рэчышча слабазвілістае, шырынёй 10—30 м у верхнім цячэнні і да 40—50 м у ніжнім.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads