Запалоссе (возера)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Запало́ссе, Запалоскае — возера ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Вята, за 13 км у напрамку на паўночны захад ад горада Мёры, на захад ад вёскі Запалассе.
Плошча паверхні возера 0,37 км². Даўжыня 1,14 км, найбольшая шырыня 0,44 км. Даўжыня берагавой лініі 3,8 км. Найбольшая глыбіня 6,9 м. Аб’ём вады 0,79 млн. м³. Плошча вадазбору 13,1 км².
Схілы катлавіны вышынёй 15—25 м. Берагавая лінія звілістая. Берагі высокія, абрывістыя, на паўночным захадзе зліваюцца са схіламі катлавіны, на паўднёвым усходзе і ў паўночным заліве сплавінныя, пад хмызняком. Дно возера складанай будовы, уздоўж берагоў пясчанае, глыбей — глеістае. На возеры 3 астравы агульнай плошчай 2 га. Зарастае каля 70 % дна возера.
У Запалоссе ўпадаюць ручай з возера Альхоўка і ручай Запалоссе.
Remove ads
Зноскі
- Ліст карты N-35-07 Архівавана 2 мая 2013.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads