Вята (рака)
рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вята (паміж азёрамі Набіста і Шчоўна цячэ пад назвай Хараброўка) — рака ў Беларусі, у Мёрскім раёне Віцебскай вобласці, левы прыток Заходняй Дзвіны.
Remove ads
Назва
Назва Вята балцкага паходжання. Адпачатная балцкая форма гідроніма — *Venta.
Гідранімічныя аналагі — назвы літоўска-латвійскай ракі Вэнта, свіслацкага прытоку ракі Вяча.
Згодна з К. Бугам, які аб’ядноўваў тры згаданыя гідронімы ў адно гняздо, назва Вяты ад балцкага кораня vent- «гнуцца; гнуць» і значыць «Звілістая (рака)»[1].
Водаапісанне
Даўжыня Вяты 31 км. Плошча вадазбору 424 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 2,8 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,3 м/км. На рацэ ёсць вадаспад, які ўтварыўся на месцы разбуранай плаціны гідраэлектрастанцыі і кардоннай фабрыкі.
Выцякае з возера Набіста пад назвай Хараброўка. Цячэ па паўночнай ускраіне гідралагічнага заказніка Балота Мох. Верхняе цячэнне ў межах Браслаўскай грады, сярэдняе і ніжняе — на Полацкай нізіне. Упадае ў Заходнюю Дзвіну за 1 км на захад ад вёскі Вята, на мяжы з Латвіяй. Асноўны прыток — Галчыца (справа).
Рэчышча звілістае, ад вытоку на працягу 14 км каналізаванае. Даліна ў верхнім цячэнні невыразная, у сярэднім — трапецападобная, у ніжнім — скрынкападобная. У басейне ракі азёры агульнай плошчай 36 км² (Абстэрна, Важа, Набіста, Ідолта, Сумаўка, Шчоўна, Асінаўка, Ворань, Орцы, Цяцерка, Запалоссе, Лабейка, Канцынова, Нязвядка і іншыя).
Remove ads
Зноскі
- K. Būga. Rinktiniai raštai. T. 3. Vinius, 1961. C. 243—244.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads