Запой (фільм)

фільм 2020 года From Wikipedia, the free encyclopedia

Запой (фільм)
Remove ads

«Запой» (дацк.: Druk) — мастацкі фільм 2020 года рэжысёра Томаса Вінтэрберга[6]. Галоўныя ролі ў фільме выканалі Мадс Мікельсен, Томас Бо Ларсен, Ларс Рантэ, Магнус Міланг, Марыя Боневі, Сусе Вольд.

Хуткія факты Запой, Жанры ...

Фільм быў узнагароджаны 4 «Еўрапейскімі кінапрэміямі», у тым ліку за найлепшы фільм[7], а таксама Оскарам за найлепшы фільм на замежнай мове[8].

Remove ads

Сюжэт

Марцін, Томі, Петэр і Нікалай — выкладчыкі ў школе невялікага дацкага гарадка. Усе чацвёра стаміліся ад руціны і змірыліся з тым, што нічога значнага ў іх жыццях ужо не адбудзецца. Аднойчы яны сустракаюцца ў рэстаране, каб адзначыць саракагоддзе Нікалая — самага паспяховага з іх — келіхам добрага шампанскага і лыжкай чорнай ікры з гарэлкай. Юбіляр забаўляе сяброў навуковай тэорыяй нарвежскага вучонага Фіна Скэрдэруда: чалавеку ад нараджэння не хапае крышачку алкаголю ў крыві. Калі штодня папаўняць гэты недахоп парай келіхаў віна, павысіцца і ўзровень шчасця, не кажучы пра эфектыўнасць у працы і сямейным жыцці. Нядоўга думаючы, прыяцелі вырашаюць правесці эксперымент — штодня выпіваць і весці назіранні за сабой. І спачатку ідэя Скэрдэруда бліскуча пацвярджаецца.

Remove ads

Акцёрскі склад

   Мадс Мікельсен      Марцін
   Томас Бо Ларсен      Томі
   Ларс Рантэ[en]      Петэр
   Магнус Міланг[da]      Нікалай
   Марыя Баневі      Трыне
   Сусе Вольд[en]      Рэктар

Узнагароды

Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 49 кінаўзнагародамі і яшчэ 73 намінацыямі[9].

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads