Еўрапейская кінапрэмія

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Еўрапейская кінапрэмія (англ.: European Film Awards) — кінаўзнагарода, якую штогадова пачынаючы з 1988 года прысуджае Еўрапейская кінаакадэмія за асаблівыя дасягненні ў еўрапейскім кінематографе. Узнагароды прысуджаюцца больш чым у дзесяці намінацыях, найважнейшай з якіх з'яўляецца Найлепшы фільм. На прэмію можа прэтэндаваць толькі еўрапейскае кіно, а таксама еўрапейскія прадзюсары, рэжысёры, акцёры і іншыя прадстаўнікі кінавытворчасці.

Хуткія факты Еўрапейская кінапрэмія, Арыгінальная назва ...

Да 1997 года Еўрапейская кінапрэмія мела іншую афіцыйную назву — «Прэмія Фелікс» — па назве статуэткі, якая ўручалася з 1988 па 1996 і пазней была заменена на жаночую статуэтку.

Кожны другі год цырымонія ўзнагароджання праходзіць у Берліне, у астатнія ж гады цырымонія праводзіцца ў іншых еўрапейскіх гарадах.

Remove ads

Працэдура ўзнагароджання

Фільмы, якія прэтэндуюць на Еўрапейскую кінапрэмію, павінны быць еўрапейскімі поўнаметражнымі мастацкімі фільмамі, прызначанымі для нармальнага кінапраката, першы афіцыйны паказ якіх (на кінафестывалі ці ў звычайным кінатэатры) адбыўся пасля 1 ліпеня папярэдняга года. На аснове выбаркі з прыблізна 40 фільмаў, рэкамендаваных на намінацыю, члены Еўрапейскай кінаакадэміі галасуюць за выдзвіжэнне фільмаў на намінацыі ў асноўных катэгорыях.[1] Спісы намінантаў абвяшчаюцца ў пачатку лістапада на Севільскім еўрапейскім кінафестывалі. Затым на падставе намінацый члены Еўрапейскай кінаакадэміі галасуюць за пераможцу ў кожнай з катэгорый. Пераможцы абвяшчаюцца на цырымоніі ўзнагароджання ў пачатку снежня.

Remove ads

Права на ўдзел

Крытэрыі, па якіх фільм можна кваліфікаваць як еўрапейскі засноўваюцца на Дадатку II Еўрапейскай канвенцыі аб сумеснай кінематаграфічнай вытворчасці, выдадзенай Саветам Еўропы. Гэта вызначэнне можа быць пашырана на працы кінематаграфістаў ізраільскай і палестынскай нацыянальнасцяў.

Кінематаграфічны твор кваліфікуецца як еўрапейскі, калі ён дасягае прынамсі 15 ачкоў па наступнай табліцы:

Больш інфармацыі Еўрапейскія элементы, Вага ...
Remove ads

Спіс цырымоній

Больш інфармацыі №, Год ...

Намінацыі

Галоўнай намінацыяй Еўрапейскай кінапрэміі з’яўляецца прыз за Найлепшы еўрапейскі фільм. Агульная ж колькасць намінацый за ўвесь час існавання прэміі вагалася ад 15 да 25. Лаўрэатаў Еўрапейскай кінапрэміі вызначаюць галасаваннем яе членаў, аднак адну з прэмій вызначаюць гледачы (у некаторыя гады колькасць глядацкіх прызоў дасягала пяці), і яшчэ адну — кінакрытыкі (прыз ФІПРЭСІ).

Сучасныя намінацыі

Спіс намінацый на Еўрапейскую кінапрэмію на 2016 год.[4]

Больш інфармацыі Катэгорыя, Англійская назва катэгорыі ...

Ранейшыя намінацыі

Больш інфармацыі Катэгорыя, Англійская назва катэгорыі ...
Remove ads

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads