Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Запі́скі афіцэ́ра Чырво́най А́рміі (ад 17 ве́расня 1939 г.)» (польск.: Zapiski oficera Armii Czerwonej (od 17 września 1939 roku))[1]раман Сяргея Пясецкага, упершыню апублікаваны ў 1957 годзе ў Лондане ў выдавецтве «GRYF». Гэтая сатыра апісвае знаходжанне афіцэра Чырвонай Арміі Міхаіла Зубава на Віленшчыне, якую акупаваў СССР, а потым і Германія.

Хуткія факты Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі (ад 17 верасня 1939 г.), Жанр ...

Напісанне раману пачалося ў маі 1946 года. Аўтар пісаў кнігу паводле памяці і сваіх нататак. Пра напісанне гэтакага раману Пясецкі задумваўся ўжо ў 1940 годзе.

Remove ads

Форма і змест

Гэты гратэскны раман быў напісаны ў форме дзённіка, які вёўся з 22 верасня 1939 года па 1 студзеня 1945 года, які прысвечаны (у залежнасці ад палітычнай сітуацыі) Сталіну, Гітлеру, Чэрчылю, Сікорскаму і Рачкевічу і зноў Сталіну. Стыль навязвае сінтаксіс і фармуляванне сказаў на манер рускай мовы.

Дзеянне разгортваецца ў Вільні, Лідзе і ваколіцах.

Гэты раман — перш за ўсё псіхалагічны вобраз тыповага прадстаўніка савецкага менталітэту сталінскіх часоў, які няздольны думаць самастойна, чалавека механізаваных паводзінаў, заснаваных на страху, паслухмянасці, бальшавіцкай ідэалогіі і нянавісці да ўяўных «буржуазных» ворагаў. У той жа час у рамане прадстаўленая карціна польскага насельніцтва на Віленшчыне і Гарадзеншчыне пад час Другое сусветнай вайны.

Remove ads

Беларускія выданні

Пастановы

  • «Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі» (2013, Тэатр-студыя імя Е. Міровіча БелДзАМ, Мінск, Беларусь) — пастанова Віталя Краўчанкі
  • «Zapiski oficera Armii Czerwone» (з 1992 года да сённяшняга часу, Беластоцкі драматычны тэатр, пастанова Анджэя Якімца)

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads