Заразіха галінастая
від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Заразі́ха галінастая[1][2] (Orobanche ramosa) — паразітная расліна сямейства заразіхавыя.
Remove ads
Апісанне
Кветкі сіне-блакітныя, сабраныя ў коласападобныя суквецці. Плод — каробачка. У адной расліне заразіхі можа ўтварыцца да 15 тысяч вельмі дробных насенін (маса 1000 сямян — 0,001 г). Распаўсюджваюцца яны ветрам і захоўваюцца ў глебе некалькі гадоў.
Значэнне
Пашкоджвае каранёвую сістэму канопляў і іншых культур. На пашкоджаных каранях з'яўляюцца зорчатыя ўздуцці, з якіх развіваюцца разгалінаваныя мясістыя чырвона-бурыя сцёблы заразіхі галінастай вышынёй 10-20 см. Заразіха галінастая забірае ў раслін вялікую колькасць пажыўных рэчываў і вады, з прычыны чаго сцяблы канопляў не развіваюцца і маюць прыгнечаны выгляд. Ураджай валакна і яго якасць зніжаюцца.
Remove ads
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 91. — 160 с. — 2 350 экз.
- Напісанне Заразіха галінастая ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т. 6. Мн., 1998. — С. 537.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads