Зарачанскі сельсавет (Ушацкі раён)

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці БССР From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Зарача́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ушацкага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Тураса (Старыя Турасы).

Хуткія факты Зарачанскі сельсавет, Краіна ...

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Зарачанскі (Зарэцкі) сельсавет у складзе Ульскага раёна Полацкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Зарэчча. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ва Ульскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Ушацкага раёна БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Лепельскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. У 1939 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Тураса. З 20 верасня 1944 года сельсавет у складзе Ушацкага раёна Полацкай вобласці, з 9 верасня 1946 года — у складзе адноўленага Ульскага раёна Віцебскай вобласці, з 17 снежня 1956 года — у складзе Ушацкага раёна. 19 лютага 1958 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Дубраўскага сельсавета[1].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 19 населеных пунктаў: Антунова, Баброва, Баранава, Вострава, Горы, Гуські, Зарэчча, Калкі, Косаўшчына, Кугоні, пасёлак імя Леніна, Малінаўка, Навасёлкі, Падліпкі, Пола, Правады, Слабодка, Старыя Турасы і Турасполле.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads