Зарніца малая

від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia

Зарніца малая
Remove ads

Зарніца малая[1][2] (Chaenorhinum minus) — від травяністых раслін сямейства Трыпутнікавыя (Plantaginaceae), распаўсюджаны ў Сярэдняй і Усходняй Еўропе, Заходняй Азіі.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Аднагадовая расліна (5)10-20 см вышынёй. Сцёблы разгалінаваныя, з залозістымі валасінкамі. Самае нізкае лісце супрацьлеглае, верхняе — папераменнае, кароткачарашковае; ліставыя пласціны ад лінейных да доўга-яйкападобных, валасатыя. Кветкі адзінкавыя ў пазухах. Вяночак 5-6 мм даўжынёй, светла-ліловы, у зеве жаўтлявы. Каробачка яйкападобная, 5-6 мм даўжынёй. Чашачка 5-лопасцевая, долі вузкія. Тычынкі 4. Насенне бурае, 0.4 мм даўжынёй, з рэбрамі, на краі якіх некалькі зубчыкаў[2][3].

Remove ads

Распаўсюджанне

Распаўсюджаны ў Сярэдняй і Усходняй Еўропе, Заходняй Азіі; інтрадукаваны ў некаторых іншых умераных рэгіёнах[4][5][6].

Ва Украіне від расце на палях і камяністых месцах — на большай частцы тэрыторыі, але на поўдні і ў Крыме рэдка. Пустазелле[2].

Галерэя

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 75. — 160 с. 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Linaria minor (L.) Desf.
  2. Доброчаева Д. Н., Котов М. И., Прокудин Ю. Н., и др. Определитель высших растений Украины. К.: Наукова думка, 1987. — С. 285. (руск.) (укр.)
  3. NatureGate. Праверана 25.03.2019. (англ.)
  4. plantsoftheworldonline.org. (англ.)
  5. bgbm.org. (англ.)
  6. npgsweb.ars-grin.gov. (англ.)
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads