Зароўе (возера)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Зароўевозера ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Ушача, за 18 км у напрамку на паўночны захад ад горада Лепель, за 0,4 км на захад ад вёскі Зароўе.

Хуткія факты Зароўе, Морфаметрыя ...

Плошча паверхні возера 0,19 км². Даўжыня 0,95 км, найбольшая шырыня 0,18 км, даўжыня берагавой лініі 2,3 км. Плошча вадазбору 3,75 км².
Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны спадзістыя, вышынёй 2—5 м. На паўднёвым усходзе схілы стромкія, вышынёй да 10 м. Уздоўж усходняга берага вузкая забалочаная пойма. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі нізкія, пясчаныя. Возера ўмерана зарастае. Слабапраточнае. У заходняй частцы з возера выцякае ручай ва Ушачу.

У возеры водзяцца шчупак звычайны, акунь, лешч, плотка, лінь і іншыя віды рыб.

Remove ads

Літаратура

  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 2. — С. 338. — 522 с. 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Витебская область. Лепельский район: карта. Мн.: Белкартография, 2009. Доп.тираж 3 000 экз. (руск.)
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 28. — 72 с. 10 000 экз. ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads