Зарубіна (археалагічны помнік)
гарадзішча From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Зарубіна — археалагічны помнік каля вёскі Зарубіна Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці.
Remove ads
Гарадзішча
Знаходзіцца за 0,9 км на поўнач ад вёскі, за мастом цераз раку Аржаніца, на яе левым забалочаным беразе. Займае пагорак даўжынёй 80 м і шырынёй 35-40 м. Вышыня над поймай да 7 м. Валы не прасочваюцца. Выявіў у 1972 годзе М. А. Ткачоў, абследавала ў 1981 годзе Л. У. Дучыц. Культурны пласт у цэнтры пляцоўкі да 0,3 м, па краях — да 0,6-0,7 м, на паўднёвым краі ссунуўся на схіл гарадзішча і часткова на луг. Знойдзены фрагменты ляпной керамікі, перапаленыя косці жывёл і попел. Датуецца раннім жалезным векам.
Матэрыялы абследавання захоўваюцца ў Інстытуце гісторыі АН БССР.
Remove ads
Курганныя могільнікі
Курганны могільнік-1
Знаходзіцца на паўночнай ускраіне вёскі, справа ад дарогі, у хвойніку. Два насыпы вышынёй 1,3 м, дыяметрам да 10 м. Вядомы з канца XIX стагоддзя. Абследаваў у 1972 годзе М. А. Ткачоў. Раскопкі не праводзіліся.
Курганны могільнік-2
Знаходзіцца за 0,4 км на поўнач ад вёскі. Тры курганы дыяметрам 10 м, вышынёй 1,3 м. Вядомы з канца XIX стагоддзя. Абследаваў у 1972 годзе М. А. Ткачоў. Раскопкі не праводзіліся.
Remove ads
Літаратура
- Археалагічныя помнікі // Гісторыя Залескага краю / Р. Шарыпкін. — Глыбокае : Вольнае Глыбокае, 2002. — С. 8-13.
- Глыбоцкі раён // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. — С. 224—239.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads