Аржаніца

рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Аржа́ніцарака ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці, левы прыток ракі Бярозаўка (басейн Заходняй Дзвіны).

Хуткія факты Аржаніца, Характарыстыка ...

Пачынаецца ў балотах за 2 км на паўночны ўсход ад аграгарадка Крулеўшчына на мяжы Докшыцкага і Глыбоцкага раёнаў. Цячэ ў межах Свянцянскіх градаў. Працякае праз возера Чачалёўскае. Упадае ў Бярозаўку каля вёскі Русакі.
Даўжыня Аржаніцы 35 км. Плошча вадазбору 130 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 0,8 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,3 ‰. Даліна трапецападобная, шырыня ад вытоку да возера Чачалёўскае 0,4—1 км, ніжэй 2—2,5 км. Рэчышча ў высокай і сярэдняй плыні на працягу 18,8 км каналізаванае, на непарушанай дзялянцы ягоная шырыня 12—16 м. Пойма пераважна адкрытая.

Рака выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярацыйных сістэм.

Remove ads

Літаратура

  • Сяцко Ф. І. Аржаніца // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 115.  575 с., іл. 10 000 экз.
  • Блакітны скарб Беларусі: Рэкі, азеры, вадасховішчы/ Маст.: Ю. А. Тарэеў, У. І. Цярэнцьеў — Мн.: БелЭн, 2007. — 480 с.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 27. — 72 с. 10 000 экз. ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads