Заснавальнік забірае ўсё
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Заснавальнік забірае ўсё» (англ.: Founder Takes All, FTA) — эвалюцыйны прынцып, які апісвае становішча эвалюцыйнай перавагі, якой валодаюць асобіны і віды ў экасістэме, якія занялі тэрыторыю першымі.[1]

Remove ads
Агляд
Працэсы, якія залежаць ад шчыльнасці, такія як генны сёрфінг, блакаванне высокай шчыльнасці і канкурэнтнае выключэнне, могуць адыгрываць вырашальную ролю ў прасторавым структураванні біяразнастайнасці. Гэтыя ўзаемазвязаныя дэмаграфічныя працэсы могуць выклікаць ашаламляльныя геаграфічныя кантрасты ў размеркаванні генаў і відаў.[2] Працэсы, якія залежаць ад шчыльнасці, адносяцца да біягеаграфічных працэсаў, у якіх шчыльнасць насельніцтва (адносна рэсурсаў) абмяжоўвае здольнасць стварацца новым генетычным лініям.[3]
Ёсць меркаванні, што добра вывучаныя эвалюцыйныя і экалагічныя біягеаграфічныя заканамернасці пасляледавіковай рэкаланізацыі, прагрэсіўнае засяленне астравоў, раздзяленне мікрабіяльных суполак і нават схема рассялення чалавека «з Афрыкі» прынцыпова падобныя. Усе гэтыя мадэлі падтрымліваюцца прынцыпам, які залежыць ад шчыльнасці «заснавальнік забірае ўсё». Напрыклад, пасля буйнамаштабнага землятрусу, каб растлумачыць з’яўленне двух розных прасторавых сектараў структуры папуляцыі ў Durvillaea antarctica на мысе Туракіраэ ў Новай Зеландыі, была вылучана гіпотэза, што ў дадзеным выпадку меліся дзве паралельныя падзеі рэкаланізацыі і блакіроўцы, звязанай са шчыльнасцю.[4]
Існуе гіпотэза, што больш старыя гістарычныя абмежаванні працэсаў, незалежных ад шчыльнасці, назіраюцца сёння ў межах драматычных біягеаграфічных зрухаў, якія адбываюцца ў адказ на падзеі вымірання праз дзейнасць чалавека. З-за гэтых падзей вымірання, ацалелыя лініі могуць хутка пашырыць свой арэал, каб замяніць вымерлыя роднасныя таксоны.[2]
Remove ads
Мадэль «Заснавальнік забірае ўсё»
Мадэль абапіраецца на дэмаграфічныя і экалагічныя з’явы і працэсы, такія як эфект Олі, генны сёрфінг,[5] блакаванне высокай шчыльнасці.[6] Раннія каланізацыйныя лініі могуць дасягаць высокай шчыльнасці і, такім чынам, перашкаджаць поспеху каланізатараў, якія прыбылі позна. Было выказана меркаванне, што гэта можа моцна паўплываць на структураванасць біяразнастайнасці ў прасторы.
Навуковыя доказы прынцыпа «Заснавальнік забірае ўсё» з’явіліся ў розных галінах эвалюцыйных, біягеаграфічных і экалагічных даследаванняў. Прыклады ўключаюць у сябе: раздзяленне на сектары, часам відавочныя ў калоніях мікробаў;[7] філагеаграфічнае раздзяленне ліній, якое, як мяркуецца, хутка распаўсюдзілася на новай мясцовасці пасля дэгляцыяцыі;[8][9] правіла астраўной прагрэсіі;[10] і раптоўнае біялагічнае замяшчэнне (змена лініі) пасля лакальнага вымірання.[11]
Адным з магчымых навуковых наступстваў гэтага прынцыпу з’яўляецца тое, што вымярэнні патоку генаў, заснаваныя на генетыцы сучасных высакашчыльных папуляцый, могуць недаацэньваць рэальныя тэмпы рассейвання і патэнцыял інвазіі.[12]
Remove ads
Гл. таксама
- Эфект заснавальніка
- Перыпатрычнае відаўтварэнне
- Генетычны дрэйф
- Тэорыя r/K-адбору
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads