Засценак

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Засце́нак — тып сельскага паселішча на Беларусі ў XVI—XX стст.

Узнік у сярэдзіне XVI ст. у выніку правядзення валочнай памеры. Паводле Уставы на валокі 1557 года ворныя землі феадальных маёнткаў падзяляліся на 3 часткі, кожная з якіх мела свае межы («сценкі»). Землі, што засталіся па-за гэтымі межамі, называліся засценкам; іх арандавалі дробная шляхта (адсюль засцянковая шляхта) і часткова заможныя сяляне. Засценкам называлася і паселішча на гэтых землях. Засценкі былі пры большасці сёл[1]. Першапачаткова ў засценках было 1—4 двары[2]. З цягам часу колькасць двароў у засценках павялічвалася. Асабліва шмат засценкаў было ў цэнтральнай і заходняй Беларусі. У Койданаўскім графстве ў 1811 годзе было 50 засценкаў, у канцы XVIII — пачатку XIX ст. засценкі складаліся тут з 12—18 і нават 30 двароў[1]. У 1866 годзе ў Мінскім павеце 245 засценкаў з 1506 дварамі. Забудова засценка была нерэгулярная, складалася з жылога дома і гаспадарчых будынкаў. У XVIII—XIX стст. у многіх засценках з’явіліся лазні і бровары, у некаторых конныя млыны. Называліся засценкі звычайна па прозвішчах арандатараў (Акінчыцы, Галавачы, Гарбузы, Зуі і іншыя). Малыя засценкі адрозніваліся ад хутароў толькі сваім гістарычна-эканамічным паходжаннем і саслоўнай належнасцю жыхароў, вялікія — нагадвалі вёску.

У 1930—1940-я гады частка з іх была сселена, частка перайменавана ў вёскі.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads