Затвор
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Затвор, таксама засаўка, у артылерыі замок — прылада ў агнястрэльнай зброі, якая так ці іначай удзельнічае ў дасыланні патрона (артылерыйскага снараду) у патроннік (камору), замыканні канала ствала, здзяйсненні стрэлу (з дапамогай іншых прыстасаванняў) і выкіданні стрэлянай гільзы. Вельмі часта затвор зроблены як складовая частка затворнай рамы.

Remove ads
Віды
Залежна ад канструкцыі зброі і дзеяння яе аўтаматыкі, затворныя механізмы бываюць наступных відаў:
Вольны затвор

Вольны затвор — прынцып работы аўтаматыкі аснаваны на паглынанні затворам энергіі аддачы. Пры гэтым масіўны (адносна масы кулі) затвор пачынае рухацца назад пад ціскам парахавых газаў (тым часам як куля рухаецца праз ствол). Маса затвора падабрана такім чынам, каб энергіі «задняга ходу» хапала на ўсю работу аўтаматыкі (экстрагаванне стрэлянай гільзы, узвод баявой спружыны, падачу наступнага патрона ў ствол). Вельмі простая і надзейная сістэма, якая выкарыстоўваецца ў шматлікіх аўтаматычных і паўаўтаматычных пісталетах масавай вытворчасці, а таксама самых простых пісталет-кулямётах.
Да недахопаў гэтай схемы адносяць празмерную вагу зброі (з прычыны масіўнага затвора), схільнасць да высокага тэмпу стральбы, залішнія хістанні зброі пры стральбе чэргамі.

Клінавы (слізгальны затвор)
Затвор слізгае перпендыкулярна восі ствала па паверхні казённай часткі, такім чынам зачыняе-адчыняе яе. Калі затвор слізгае ўніз, адкрываючы казённую частку ствала (патроннік), гэта называецца «апускаецца затворам». Слізгальны затвор шырока выкарыстоўваецца ў артылерыі. Вертыкальны слізгальны затвор падымаецца і апускаецца, а гарызантальны слізгальны затвор зрушваецца ў бок. Гэта досыць трывалыя канструкцыі, якія могуць работаць з досыць доўгімі боепрыпасамі без значнага павелічэння даўжыні зброі. Выкарыстоўваецца ў асноўным у артылерыі, авіяпушках і стрэльбах пад вялікі калібр. Сярод самых знакамітых узораў стралковай зброі з такім тыпам затвора: Вінтоўка Шрапса, Вінтоўка Мілонаса, амерыканскі кулямёт M73 і вопытны савецкі аўтамат ТКБ-022.
Адкідны затвор
Затвор, які шарнірам замацаваны над (або за) патроннікам (ці казённай часткай ствала, залежна ад канструкцыі зброі) і падымаецца ўверх, як люк. На канцы затвора (у месцы найбольш аддаленым ад «шарніру») размешчана фіксавальная зашчэпка, якой затвор фіксуецца са ствалом перад стрэлам. Гэта адзін з варыянтаў затвора першых вінтовак.
Найбольш вядомая зброя з такім затворам — вінтоўка Springfield Model 1865 і Springfield Model 1866.
Remove ads
Тэрміналогія

У сучаснай аўтаматычнай стралковай зброі часткі затвора могуць мець свае, спецыфічныя абазначэння. Напрыклад, у аўтамаце Калашнікава затворам называецца толькі дэталь, яка непасрэдна ажыццяўляе замыканне, і па сутнасці ёсць паваротнай баявой лічынкай затвора. Астатняя ж частка затвора называецца затворнай рамай. Аналагічная тэрміналогія часта выкарыстоўваецца і адносна іншай зброі, у якой замыканне канала ствала ажыццяўляецца паваротам або перакосам адной з частак затвора. Аднак, напрыклад, у настаўленні па стралковай справе ад 1954 года, якое апісвае самазарадны карабін Сіманава, выкарыстоўваецца іншая тэрміналогія: затворам называюць усё сукупнасць рухомых частак зброі, пры гэтым у ім вылучаюць «каркас» (дэталь, якая непасрэдна затуляе казённы зрэз ствала) і сцябло (дэталь, па прызначэнні аналагічная затворнай раме АК).
Remove ads
Літаратура
- Затвор // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads