Затонскі сельсавет (Стрэшынскі раён)
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Стрэшынскім раёне Гомельскай вобласці БССР From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Зато́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Стрэшынскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Праскурні.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Стрэшынскага раёна Бабруйскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Затон. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Жлобінскага раёна Бабруйскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Жлобінскім раёне БССР. У 1931 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Праскурні. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. З 28 чэрвеня 1939 года ў складзе адноўленага Стрэшынскага раёна. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя сельсавета перададзена ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Стрэшынскага пассавета[1].
Remove ads
Зноскі
- Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads