Захараў камень
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Захараў камень — геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння. Знаходзіцца на тэрыторыі Клюкаўскага сельскага савета ў квартале № 53 Клюкаўскага лясніцтва. Размешчаны за 0,7 км на поўнач ад в. Арэшкі (Аршанскі раён, Віцебская вобласць).
Remove ads
Апісанне
Плошча помніка — 6,2 м², плошча ахоўнай зоны — 72,2 м². Доўгая вось яго дасягае 2,6 м, кароткая — 2,4 м, вышыня — 0,8 м, акружнасць — 9,5 м, вага — больш за 20 т. Валун прынесены ледавіком прыкладна 15-20 тыс. гадоў таму з Выбаргскага масіву. На паверхні валуна растуць мхі і лішайнікі.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads