Захарніцкі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці БССР From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Заха́рніцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Полацкага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Захарнічы.

Хуткія факты Захарніцкі сельсавет, Краіна ...

Утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Полацкага раёна Віцебскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Булаўкаўскага і Грамоўскага сельсаветаў[1]. 20 мая 1960 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Бельскага (2 населеныя пункты: Дохнары і Рудня), Сястронкаўскага (10 населеных пунктаў: Булаўкі, Вераб’і, Гендзікі, Гнілішча, Горбаткі, Жарцы, Капавішча, Коззі Горкі, Ламавіца і Маладзёжкі) і Тросніцкага (14 населеных пунктаў: Баранава, Баяноўшчына, Баравуха-2, Баравуха-3, Дразды, Дом інвалідаў, Захарнічы, Пагіршчына, Пазнякова, пасёлак Полацкага лясгаса, Скавародзіна, Спас-Слабада, Чарняшчына і Янкава) сельсаветаў[2].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 26 населеных пунктаў.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads