Заходнепаморскае ваяводства
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Заходнепаморскае ваяводства (польск.: województwo zachodniopomorskie) — ваяводства, размешчанае на паўночным захадзе Польшчы. Адміністрацыйны цэнтр і буйнейшы горад — Шчэцін.
Утворанае 1 студзеня 1999 ў адпаведнасці з рэформай мясцовага кіравання 1998 з былых Шчэцінскага і Кашалінскага ваяводстваў і невялікіх частак суседніх ваяводстваў. Названае паводле гістарычнага рэгіёна Памор'е (Памеранія). Назва Заходнепаморскае не зусім дакладнае, паколькі ваяводства не ўключае многія землі заходняга Памор'я, якія знаходзяцца на тэрыторыі Германіі (Пярэдняя Памеранія), гістарычна гэтыя землі называлі сярэдняй і ўсходняй Памераніяй.
Насельніцтва — 1 721 405 жыхароў (2013 год)[1].
Remove ads
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
У Заходнепаморскае ваяводства ўваходзяць тры горада на правах павета і 18 паветаў. У сваю чаргу, яны падзелены на 114 гмін: 11 гарадскіх гмін, 52 вяскова-гарадскія гміны і 51 вясковую гміну.
Гарады з насельніцтвам звыш 9 тыс. станам на 31 снежня 2011 года | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Remove ads
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads