Заходняя Бенгалія

From Wikipedia, the free encyclopedia

Заходняя Бенгаліяmap
Remove ads

Заходняя Бенгалія (англ.: West Bengal) — штат на ўсходзе Індыі, на ўзбярэжжы Бенгальскага заліва. Займае 18-е месца сярод штатаў па плошчы (88 752 км2) і 4-е па насельніцтву (90,3 млн. чалавек, 2010). Адміністрацыйны цэнтр — Калькута. Гранічыць з Бангладэш, Бутанам, Непалам, штатамі Асам, Сікім, Арыса, Джхаркханд, Біхар. Кіруючая партыя (на працягу трох дзесяцігоддзяў) — Камуністычная партыя Індыі (марксісцкая).

Хуткія факты Заходняя Бенгалія, Краіна ...
Remove ads

Геаграфія

Thumb
Горы на поўначы штата

Заходняя Бенгалія прасціраецца ад Гімалаяў на поўначы да Бенгальскага заліва на поўдні. Ганг — галоўная рака рэгіёна, меншыя рэкі — Дамодар, Аджай і Кангсабаці.

Эканоміка

Thumb
Чайныя палеткі Дарджылінга

Заходняя Бенгалія з'яўляецца трэцім па велічыні ўклада донарам дзяржаўнага бюджэту Індыі. Галоўны сектар эканомікі штата па частцы занятасці — сельская гаспадарка (рыс, пшаніца, тытунь, фасоль, джут). Значнае месца ў сельскагаспадарчай прадукцыі штата займае высакаякасны чай, асабліва з раёна Дарджылінг. Па долі ў ВУП першае месца займае сектар паслуг (51%), абганяючы сельскую гаспадарку (27%) і прамысловасць (22%). Прамысловасць сканцэнтравана ў раёне Колькаты і (здабываючая) ў багатых мінеральнай сыравінай заходніх перадгор'ях.

Remove ads

Насельніцтва

Пераважная большасць насельніцтва — бенгальцы. Афіцыйныя мовы — бенгальская і англійская, шырока распаўсюджаная хіндзі, у раёне Дарджылінг гавораць па-непальску. Індуізм спавядае 72,5 % насельніцтва, іслам — 25,2 % (2001).

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. archINFORM — 1994. Праверана 6 жніўня 2018.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q265049'></a>

У Сеціве

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads