Індуізм

From Wikipedia, the free encyclopedia

Індуізм
Remove ads

Індуі́зм — адна з найбольш буйных (па колькасці вернікаў) рэлігій свету. Каля 95 % усіх індуістаў свету пражываюць у Індыі. Гістарычная назва індуізму на санскрыце — сана́тана-дха́рма (санскр.: सनातन धर्म, IAST: sanātana dharma), што ў перакладзе азначае «вечная рэлігія», «вечны шлях» або «вечны закон»[4].

Хуткія факты Індуізм, Дата заснавання / стварэння ...

Сфарміраваўся ў І тысячагоддзі да н.э. ў выніку далейшай эвалюцыі ведычнай рэлігіі і брахманізму, а таксама асіміляцыі народных вераванняў. У аснове індуізму — вучэнне аб пераўвасабленні душ (сансара) і карме; ушанаванне вярхоўных багоў Вішну і Шывы; следаванне каставым правілам, свяшчэннымі лічацца: сярод жывёл — карова, змяя; сярод рэк — Рака Ганг; сярод раслін — лотас. Культавыя абрады адбываюцца ў храмах, каля мясцовых і дамашніх алтароў, а таксама ў свяшчэнных месцах. Для індуізму ўласціва ўяўленне аб універсальнасці і ўсеагульнасці вярхоўнага бажаства. Сёння існуюць дзве асноўныя плыні рэлігіі — вішнуізм і шываізм.

Індуізм спавядаюць каля 1 млрд чалавек — гэта трэцяя па колькасці паслядоўнікаў  (руск.) рэлігія ў свеце пасля хрысціянства і ісламу[5].

Remove ads

Гл. таксама

Зноскі

  1. Sanskrit Wikipedia — 2004.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q2587255'></a>
  2. Hindu Countries 2023 // Pew Research Center — 2023.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q1635722'></a>
  3. J.A.B. van Buitenen, Dimock E. C., Narayanan V. et al. Hinduism // Encyclopædia Britannica
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q5375741'></a>
  4. Джон Боукер. «Поўны Оксфардскі слоўнік сусветных рэлігій». — Oxford University Press, 2000;
  5. The Global Religious Landscape - Hinduism(недаступная спасылка). A Report on the Size and Distribution of the World's Major Religious Groups as of 2010. The pew foundation. Архівавана з першакрыніцы 6 мая 2013.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads