Валадушка круглалістая

від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia

Валадушка круглалістая
Remove ads

Валаду́шка круглалістая[1][2] (Bupleurum rotundifolium) — від кветкавых раслін сямейства Парасонавыя (Apiaceae), тыпавы від роду Валадушка (Bupleurum).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Назва

Валадушка круглалістая, валодаўнік, заяча капуста[3].

Батанічнае апісанне

Thumb
Батанічная ілюстрацыя з кнігі А. Маскле «Atlas des plantes de France», 1891

Аднагадовая травяністая шызавата-зялёная расліна вышынёй 25—150[2] (15—75[4]) см. Сцябло прамастойнае, круглае, простае або слаба галінастае ў верхняй частцы. Лісце чаргаванае па даўжыні сцябла, простае, суцэльнае, з гладкім краем, сядзячае. Ніжняе лісце падоўжана-эліптычнае, звужанае да асновы, астатняе — круглавата-яйцападобнай формы, пранізанае сцяблом. Кветкі жоўтага колеру, з 5 пялёсткамі, у складаных парасоніках. Плод — віслаплоднік з ніткападобнымі рэбрамі, які пры выспяванні распадаецца на дзве палавінкі.

Remove ads

Распаўсюджанне і экалогія

Расліна распаўсюджана ў Еўропе, Міжземнамор’і, на Балканах, у цэнтральных і паўднёвых рэгіёнах Еўрапейскай часткі Расіі, на Каўказе, у Заходняй Сібіры. Святлолюбівая, марозаўстойлівая расліна, ксерафіт. Расце ў стэпах, на сухіх лугах, пашах і агародах, пустках. Цвіце ў маі—ліпені, пладаносіць у чэрвені—жніўні[4].

Лекавая расліна.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads