Збочна (гарадзішча)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Збочна — гарадзішча XXIV стагоддзяў каля в. Збочна Слонімскага раёна, размешчанае на беразе р. Акоўка, ва ўрочышчы Гарадзішча. Пляцоўка гарадзішча разбураецца гаспадарчымі ямамі.

Хуткія факты Збочна, Краіна ...
Remove ads

Апісанне

Амаль з усіх бакоў абкружана забалочанай поймай ракі. Пляцоўка акруглай формы, умацавана дзвюма лініямі валоў. Вонкавы вал вышыней 2,5—3 м (з поўначы частка вала адсутнічае). Унутраны вал на адлегласці 10—25 м ад вонкавага, насыпаны на краі круглай пляцоўкі дыяметрам 60 м. У вонкавым і ўнутраным валах ёсць уезд з паўднёвага захаду, ва ўнутраным — і з паўднёвага ўсходу.

Даследаванне

Адкрыў у 1893 годзе Я. М. Міхайлоўскі. Шматразова даследавалася. Культурны пласт складае 0,4—0,7 м. Знойдзены фрагменты ганчарнай керамікі XIIXIII стст., металічныя вырабы, рэшткі цэглы, косці жывёл. П. А. Рапапорт знайшоў пячатку канца XVI ст.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads