Званкова

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Званко́вавозера ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці, за 26 км на паўночны ўсход ад горада Гарадок, на паўночна-заходняй ускраіне вёскі Бярозна, у басейне ракі Аўсянка.

Хуткія факты Званкова, Морфаметрыя ...

Плошча паверхні 0,067 км². Даўжыня 0,37 км, найбольшая шырыня 0,25 км. Найбольшая глыбіня 5,4 м, сярэдняя — 2,6 м. Даўжыня берагавой лініі 1,46 км. Аб’ём вады ў возеры 0,17 млн м³.

Схілы катлавіны вышынёй 3—5 м (на захадзе невыразныя), разараныя, на захадзе пад лесам. На захадзе выцякае ручай у раку Аўсянка.

Remove ads

Літаратура

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. 10 000 экз. ISBN 5-85700-133-1.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads