Аўсянка (рака)

рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Аўся́нка (руск.: Овсянка) — рака ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі і ў Пскоўскай вобласці Расіі, правы прыток Усвячы (басейн Заходняй Дзвіны).

Хуткія факты Аўсянка, Характарыстыка ...

Даўжыня Аўсянкі 90 км (у межах Беларусі 87 км). Плошча вадазбору 598 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 4 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6 м/км.

Пачынаецца за 2 км на поўнач ад вёскі Сіціна, цячэ праз 7 азёр (у т.л. Доўгае, Нёгра, Вышадскае, Мядзесна, Цёста), вярхоўе і сярэдняе цячэнне ў межах Гарадоцкага ўзвышша, нізоўе на Суражскай нізіне. Далінай Аўсянкі фіксуецца мяжа астаноўкі краю паазерскага ледавіка ў яго браслаўскую стадыю.

Асноўныя прытокі: Асеча (справа), Іардынка і Салонаўка (злева).

Упадае ва Усвячу каля вёскі Лабані[1][2] Усвяцкага раёна Пскоўскай вобласці (Расія).
Даліна да вёскі Смолаўка скрынка- або трапецападобная, шырынёй 300—400 м, ніжэй па цячэнні невыразная. Пойма двухбаковая, шырынёй 100—300 м. Рэчышча ўмерана звілістае, шырынёй 4—6 м, у сярэднім і ніжнім цячэнні месцамі да 50 м.

У рацэ трапляецца вадзяны арэх — ахоўны рэліктавы від у флоры Рэспублікі Беларусь (месца яго росту ніжэй возера Ведрынскае аб′яўлена помнікам прыроды).

У басейне ракі азёры: Аляксееўскае, Танай, Глыбокае Струнава, Мелкае Струнава, Смалоўскае, Рамашкава, Азёркі, Азаронава, Беразнянскае, Званкова, Атрэпкі, Воснае, Успол, Вялікае Глыбокае, Малое Глыбокае, Налюцік, Мелынец, Бялец і інш.

Remove ads

Зноскі

  1. Ліст карты N-36-014 Стан мясцовасці на 1981 г. Выданне 1983 г. (руск.)
  2. Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 14, 23, 24. — 72 с. 10 000 экз. ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads