Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі
каталог 4-х рэспубліканскіх бібліятэк Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Зборны электронны каталог бібліятэк Беларусі (ЗЭК) — нацыянальны інфармацыйны рэсурс Беларусі, асноўны масіў якога фарміруецца найбуйнейшымі рэспубліканскімі бібліятэкамі: Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, Цэнтральнай навуковай бібліятэкай імя Я.Коласа НАН Беларусі, Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэкай, Прэзідэнцкай бібліятэкай Рэспублікі Беларусь[2].
У ЗЭК прадстаўлены бібліяграфічныя запісы на кнігі (уключаючы рэдкія і старадрукаваныя), дысертацыі, аўтарэфераты дысертацый, выяўленчыя дакументы, картаграфічныя матэрыялы, нотныя дакументы, дакументы па стандартызацыі, аўдыё- і відэадакументы, перыядычныя выданні[2].
Усе карыстальнікі незалежна ад іх месцазнаходжання атрымліваюць свабодны доступ у рэжыме рэальнага часу да бібліяграфічнай інфармацыі пра фонды бібліятэк. У інфармацыі пра знойдзены дакумент утрымліваюцца звесткі пра месца і шыфрах яго захоўвання, а таксама пра магчымасць дыстанцыйнага заказу дакументаў з фондаў. Сэрвіс заказу даступны толькі для карыстальнікаў той бібліятэкі, зарэгістраванымі чытачамі якой яны з’яўляюцца і ў якой знаходзіцца патрэбны дакумент[2].
Для інфармавання пра склад фондаў бібліятэк рэгіёнаў рэспублікі функцыянуюць рэгіянальныя зборныя электронныя каталогі[2].
Пошукавая сістэма распрацавана Аб'яднаным інстытутам праблем інфарматыкі НАН Беларусі[2].
Remove ads
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads