Землетрасенне ў Інданезіі (2012)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Землетрасенне разбуральнай сілы ля заходняга ўзбярэжжа Паўночнай Суматры магнітудай 8,6 адбылося 11 красавіка 2012 года ў 14 гадзін 38 хвілін па мясцовым часе. Эпіцэнтр землетрасення знаходзіўся ў 435 км на паўднёвы захад ад Банда-Ачэх, а гіпацэнтр залягаў у Індыйскім акіяне на глыбіні 23 км.[1] Праз 125 хвілін адбыўся магутны афтэршок магнітудай 8,2 у 615 км на паўднёвы захад ад Банда-Ачэх на глыбіні 16 км.[4] Землетрасенне стала 11-м па магнітудзе з 1900 года, маючы сілу, нетыповую для ўнутрыплітавых землетрасенняў.[5]
Remove ads
Наступствы

Нягледзячы на значную сілу, землетрасенне не нанесла моцнай шкоды. У першыя гадзіны пасля асноўнага штуршку адбылося адключэнне электрычнасці.[6] Пяць чалавек памерлі ад сардэчнага прыступу, 4 чалавека пацярпелі ад транспартных сродкаў у правінцыі Ачэх — самай блізкай да эпіцэнтра.[3]
Цунамі
Адразу пасля землетрасення было абвешчана пра пагрозу цунамі, але неўзабаве яна была знята[6][7]. Невялікія хвалі (каля 20 см) былі адзначаны ля вострава Вялікі Нікабар, 10-сантыметровыя хвалі былі адзначаны ў Тайландзе.[8] Інданэзійскае агенцтва метэаралогіі, кліматалогіі і геафізікі паведаміла пра тры невялікія цунамі на ўзбярэжжы правінцыі Ачэх (да 80 см).[9] Хвалі вышынёй 1 м дасягнулі Сімёлуэ, шкоды не зарэгістравана.[10]
Remove ads
Дапамога
Інданезія ужо накіравала выратавальныя каманды ў Банда-Ачэх[6]
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads