Зернаград

From Wikipedia, the free encyclopedia

Зернаградmap
Remove ads

Зернаград (руск.: Зерноград) — горад (з 1951 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Зернаградскага раёна Растоўскай вобласці. Насельніцтва 27,7 тыс. чалавек (2007). Заснаваны ў 1915 годзе як раз’езд Вярблюд.

Хуткія факты Зернаград, Краіна ...

Размешчаны ў Сальскіх стэпах, за 77 км ад Растова-на-Доне.

У горадзе функцыянуе буйны элеватар. Горад Зернаград — цэнтр сельскагаспадарчай навукі. Тут дзейнічаюць Усерасійскі навукова-даследчы праектна-тэхналагічны інстытут механізавання і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі, Усерасійскі навукова-даследчы інстытут сорга і іншых зерневых культур, Азова-Чарнаморская дзяржаўная аграінжынерная акадэмія, Паўночна-Каўказская машынавыпрабавальная станцыя.

Remove ads

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads