Зломбаль
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Зломбаль (польск.: Złombol) — штогадовае экстрэмальнае дабрачыннае аўтамабільнае ралі, якое бярэ пачатак у Польшчы. Назва ўтворана ад польскага слова «złom» («металалом»), што іранічна падкрэслівае характар аўтамабіляў-удзельнікаў, а «-bol» адсылае да знакамітых ралі накшталт Gumball 3000. Галоўная мэта ралі — збор сродкаў для дзіцячых дамоў Польшчы[1].

Гісторыя

Ідэя ралі ўзнікла ў 2007 годзе ў двух сяброў, якія вырашылі здзейсніць падарожжа на старым аўто і адначасова сабраць грошы для дзіцячых дамоў у Сілезіі. У першым заездзе ўдзельнічалі ўсяго два экіпажы, якія дасягнулі Монтэ-Карла. З цягам часу падзея набыла масавую папулярнасць і традыцыйна адбываецца штогод у ліпені, жніўні ці верасні. З часам першапачатковыя правілы змяніліся: фінішная лінія павінна знаходзіцца на адлегласці прыблізна 2500 км у розных напрамках ад Катавіц, месца фінішу выбіраецца па чарзе ў «цёплых» і «халодных» краінах.
Remove ads
Правілы і фармат ралі

Złombol — гэта не гонка на хуткасць, а выпрабаванне на трываласць. Арганізатары не аказваюць тэхнічнай дапамогі, таму рамонт у дарозе з’яўляецца неад’емнай часткай мерапрыемства. Маршрут пралягае па дарогах агульнага карыстання.
Асноўныя правілы:
- Да ўдзелу дапускаюцца толькі аўтамабілі, якія былі спраектаваны ці выраблены ў краінах былога сацыялістычнага лагера (напрыклад, FSO, ZAZ, Lada, Trabant, Škoda). Чым старэй і горш машына, тым больш павагі да яе ўладальніка[8][2].
- Кошт набыцця аўтамабіля не павінен перавышаць 1000 польскіх злотых, хоць дазваляюцца мадыфікацыі для павышэння бяспекі.
Удзельнікі ралі збіраюць грошы для дзяцей з дзіцячых дамоў, прадаючы рэкламныя плошчы на сваіх аўтамабілях. Кожная каманда павінна знайсці спонсараў, каб пераадолець мінімальны фінансавы парог для ахвяраванняў для дзяцей, устаноўлены статутам; калі неабходную суму сабраць не ўдаецца (у 2025 яна, напрыклад, складала 2800 польскіх злотых[9][10]), каманда не дапускаецца да старту. Каманды падарожнічаюць выключна за свой кошт. Дазволеныя таксама дадатковыя ахвяраванні, без продажу рэкламных плошчаў. Мерапрыемства вядома сваей атмасферай таварыства, узаемадапамогі і з’яўляецца значнай падзеяй, якая аб’ядноўвае аўтааматараў, падарожнікаў і людзей, якія жадаюць паўдзельнічаць у дабрачыннасці[11].
Стартавым пунктам ралі традыцыйна з’яўляецца горад Катавіцы.
Remove ads
Спасылкі
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads