Змагары (палітычнае клішэ)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Змагары» (руск.: змагары, англ.: zmagars, zmagary[1]) — палітычны цэтлік, спачатку ўжываны толькі сярод малазначных, маргінальных суполак антыбеларускай прарасійскай скіраванасці[2] і некаторымі расійскімі СМІ, а з 2020 года ён загучаў на дзяржаўным тэлебачанні Беларусі.

«Змагар» з’яўляецца прыкладам беларусізма ў рускай мове[3].

Значэнне

Да 2020 года сярод прарасійскіх колаў «змагарамі» называлі збольшага беларускіх нацыяналістаў[4][5][6][7][8]. Нацыяналістам, якіх пазначаюць «змагарамі», прыпісваюцца русафобія, палонафілія ды «польскасць» беларускага нацыяналізму[9], празахаднасць ды падтрымка Захаду[6], а таксама тэрытэрыяльныя прэтэнзіі на забраныя этнічныя землі беларусаў[6]. Гэтак жа прыпісваецца «абеларушванне польскай гісторыі»[10] (паўстанне Каліноўскага[11] і інш.) ды «польскіх дзеячаў» (Тадэвуш Касцюшка, Кастусь Каліноўскі[10][12] і інш.).

Таксама за «змагара» могуць прызнаваць чалавека проста прабеларускай арыентацыі. Гэтая «прабеларускасць» для радыкальных прарасійскіх рэсурсаў можа значыць падтрымку герба Пагоні і бел-чырвона-белага сцяга як гістарычных беларускіх сімвалаў або штодзённае ўжыванне беларускай мовы[13] (хоць і не абавязкова[2]). Часам гэты цэтлік даецца людзям, якія, на думку такіх рэсурсаў, заслаба падтрымліваюць паглыбленне інтэграцыі з Расіяй[2].

У больш шырокім значэнні «змагары» — прадстаўнікі дэмакратычнай апазіцыі, праваабаронцы, актывісты культурнай сферы[2]. Паводле Барыса Нормана, «змагар» — гэта «апазіцыяновец, які стыхійна і агульна не прымае ўсё, што звязана з уладай»[3].

Remove ads

У дзяржаўных СМІ Беларусі

Беларускія дзяржаўныя тэлеканалы «змагарамі» пачалі называць любых пратэстоўцаў, нязгодных з палітыкай Лукашэнкі[2]. Сам жа Аляксандр Лукашэнка кажа пра «змагароў» як ворагаў «якія сядзяць у цёплых замежных кабінетах» і «прадаўжаюць вынаходзіць усё новыя падкопы супраць дзяржавы»[14], якім таксама «трэба процістаяць»[15].

Дыскрэдытацыя

Людзей, на якіх навешваюць дадзены цэтлік, звычайна дыскрэдытуюць наступным чынам:[2]

  • Прыпісванне разумовай непаўнавартасці і негатыўных рысаў, генералізацыя.
  • Бяздоказнае прыпісванне экстрэмісцкіх і тэрарыстычных дзеянняў, генералізацыя.
  • Прыпісванне крымінальных характэрыстык праз гісторыі асобных людзей, якія нібыта прымалі ўдзел у пратэставых акцыях.
  • Несвядомыя абагульняльныя паралелі з крымінальнымі суполкамі, запісванне ў шэраг нацыянальных здраднікаў.
  • Несвядомыя паралелі з калабарацыяністамі, фашыстамі, нацыстамі.
Remove ads

Вытворныя словы

У рускай мове ад цэтліка «змагар» утвараецца нямала словаў, напрыклад: «змагарски», «змагаризм», «змагарства», «незмагар», «антизмагар», «антизмагарства», «антизмагарский»[3], а таксама «змагаризация»[16], «змагарьё»[2].

Зноскі

  1. Andrei Yeliseyeu. “Zmagars” as a universal expression of evil: Belarusian propaganda has put a halter on a long-standing pro-Kremlin label(англ.) // International Strategic Action Network for Security. — 09.11.2020.
  2. Б. Ю. Норман. 4.4. Билингвизм и многоречие в Республике Беларусь // Русский язык в многоречном социокультурном пространстве : [монография] (руск.). Екатеринбург: Изд-во Урал. ун-та, 2014. — С. 276. — 324 с. ISBN 978-5-7996-1083-8.
  3. Сергей Артёменко. Жидкий слив русофобов в Белоруссии(руск.) // Regnum. — 26 декабря 2019.
  4. Александр Носович. Беларусь пытаются стравить с Россией украинскими методами(руск.) // Rubaltic.ru. — 7 ноября 2016.
  5. Митя Белов. Как и зачем политизируют традиционную вышиванку?(руск.) // Чеснок. — 08.07.2016. Архівавана з першакрыніцы 4 чэрвеня 2021.
  6. Кирилл Аверьянов-Минский. Зачем белорусские националисты едут в Смоленск?(руск.) // EurAsia Daily. — 22 августа 2017.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads