Змеегалоўнік малдаўскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Змеегалоўнік малдаўскі[1] (Dracocephalum moldavica L.) — шматгадовая (у Сібіры нярэдка аднагадовая) травяністая апушаная расліна з прыемным пахам мелісы.
Remove ads
Апісанне

Сцябло чатырохграннае, вышынёй 15-50 см. Лісце супраціўнае, даўгавата-ланцэтападобнае. Кветкі сіне-фіялетавыя, сабраны на верхавіне сцябла ў шасцікветкавую мутоўку. Цвіце ў ліпені-жніўні.
Прымяненне
Лекавай сыравінай з’яўляецца трава. Расліна змяшчае эфірны алей, які па паху нагадвае мелісавы. Калі сабраць траву ў канцы цвіцення, то пах лімона будзе адчувальным на працягу трох гадоў.
Настой травы ў народнай медыцыне лічыцца звязальным, проціспазматычным, абязбольвальным сродкам. Рэкамендуюць пры страўнікава-кішачных захворваннях, пачашчаным сэрцабіцці, галаўным болі, прастудных захворваннях.
Настоем палошчуць рот пры зубным болі; свежае здробненае лісце прыкладваюць да гнойных ран; травяныя прыпаркі і кампрэсы выкарыстоўваюць пры ўдарах і рэўматызме.
На думку лекараў Тыбету, змеегалоўнік «лечыць павышаную тэмпературу страўніка і печані».
Remove ads
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 46. — 160 с. — 2 350 экз.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads