Знешняя палітыка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Знешняя палітыка — агульны курс дзяржавы ў міжнародных справах. Знешняя палітыка рэгулюе адносіны гэтай дзяржавы з іншымі дзяржавамі і народамі ў адпаведнасці з яе прынцыпамі і мэтамі, дасяганымі ўжываннем розных сродкаў і метадаў. Найважнейшы сродак знешняй палітыкі — дыпламатыя.
Знешняя палітыка непарыўна звязана з унутранай палітыкай дзяржавы.
Галоўнае замежнапалітычнае ведамства дзяржавы — унутрыдзяржаўны орган знешніх зносін, які ажыццяўляе практычную дзейнасць па правядзенні знешняй палітыкі дзяржавы, — у шматлікіх краінах называецца міністэрствам замежных спраў і ўзначальваецца міністрам замежных спраў.
У ЗША гэта ведамства называецца дзяржаўным дэпартаментам і ўзначальваецца дзяржаўным сакратаром ЗША; ва Францыі — міністэрствам знешніх зносін, у Швейцарыі — палітычным дэпартаментам, у Аргенціне — міністэрствам знешніх зносін і культу, у Лівіі — Народным бюро па знешніх сувязях, і г. д.
Remove ads
Гл. таксама
- Венская канвенцыя пра дыпламатычныя зносіны
- Знешняя палітыка Беларусі
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads