Знішчальнік-бамбардзіроўшчык
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Знішчальнік-бамбардзіроўшчык — франтавы (тактычны) знішчальнік, здольны наносіць удары па наземным і надводным цэлям бомбавым узбраеннем.

Сам тэрмін «знішчальнік-бамбардыроўшчык», хоць і выкарыстоўваецца да гэтага часу, але страчвае сваё значэнне з тых часоў, як у паветраную вайну былі ўведзеныя рэактыўныя снарады і кіраваныя ракетныя ўстаноўкі. Сучасныя самалёты з аналагічнымі функцыямі ў цяперашні час звычайна часта называюць шматмэтавымі баявымі самалётамі або ўдарнымі знішчальнікамі.
Remove ads
Адрозненні ад штурмавіка і бамбардзіроўшчыка
Такі самалёт спалучае якасці знішчальніка і франтавога бамбардзіроўшчыка і, як правіла, здольны ўжываць узбраенне класа «паветра-зямля». Асноўным адрозненнем ад штурмавіка з’яўляецца абмежаваная здольнасць весці паветраны бой. Як правіла, удары па наземных цэлях наносяцца бамбардзіроўшчыкамі і штурмавікамі пад прыкрыццём знішчальнікаў. Знішчальнікі-бамбардзіроўшчыкі здольныя дзейнічаць без прыкрыцця, бо маюць і манеўраныя характарыстыкі, і ўзбраенне, дастатковыя для процідзеяння знішчальнікам праціўніка і ўхілення ад агню варожых сродкаў СПА. З іншага боку, бамбардзіроўшчыкі і штурмавікі добра выконваюць задачы па нанясенні па наземным (марскім) праціўніку масіраваных авіяўдараў (у тым ліку па стацыянарным аб’ектам ці буйным баявым караблям), але для свабоднага палявання за мабільным праціўнікам (напрыклад, адзінкавыя танкі або грузавыя машыны) тыя ж бамбардзіроўшчыкі і штурмавікі нярэдка проста нязручныя. Знішчальнік-бамбардзіроўшчык, наадварот, здольны дзейнічаць без прыкрыцця і аптымальны для выканання такой задачы. Аднак яшчэ адным недахопам знішчальніка-бамбардзіроўшчыка (у параўнанні са звычайным бамбардзіроўшчыкам) з’яўляецца больш абмежаваны боезапас для нанясення ўдараў па наземных цэлях.

Іншай «прыкметай» называюць тое, што знішчальнік-бамбардзіроўшчык звычайна распрацоўваецца на базе самалёта-знішчальніка з далейшай адаптацыяй для іншых мэтаў, у той час як бамбардзіроўшчыкі і штурмавікі распрацоўваюцца спецыяльна для бамбардзіровак і нападаў.[1]
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads