Су-34

From Wikipedia, the free encyclopedia

Су-34
Remove ads

Су-34 (выраб Т-10В; па кадыфікацыі НАТА: Fullback «абаронца») — савецкі і расійскі шматфункцыянальны франтавы звышгукавы знішчальнік-бамбардзіроўшчык, прызначаны для нанясення ўдараў авіяцыйнымі сродкамі паражэння па цэлях праціўніка на адлегласці 150—600 км углыб ад лініі баявога судакранання ва ўмовах моцнага процідзеяння сродкамі супрацьпаветранай абароны праціўніка і прымянення сучасных сродкаў радыёэлектроннай барацьбы, а таксама паражэння паветраных цэляў[1] праціўніка днём і ноччу ў простых і складаных метэаралагічных умовах.

Хуткія факты Тып, Распрацоўшчык ...
Remove ads

Гісторыя

Працы над новым знішчальнікам-бамбардзіроўшчыкам Т-10В (пасля самалёту прысвоілі афіцыйнае найменне Су-27иб) пачалася 19 чэрвеня 1986 года. Галоўным канструктарам машыны быў прызначаны Р. Г. Марціросаў.

На той час ВПС праявілі зацікаўленасць у двухмесным ударным самалёце, прызначаным для замены паступова старэючаму франтавому бамбардзіроўшчыку Су-24М.

Т-10В пачалі ствараць на базе вяліся незавершанага палубнага вучэбна-трэніровачнага самалёта Т-10км-2 (ад якога ўзялі кампаноўку размяшчэннем сядзенняў інструктара і навучэнца пілота побач), і абапіраючыся на вопыт эксплуатацыі самалёта Су-27. У канструкцыю базавага Су-27 былі ўнесены змены [2]:

  • павялічаны памеры насавой часткі фюзеляжа і зменены ліхтар кабіны. Сама кабіна атрымала тытанавую браню;
  • цалкам перакампанавана кабіна экіпажа, уваход у якую стаў ажыццяўляцца праз нішу пярэдняй апоры шасі;
  • каранёвыя наплывы крыла працягнулі наперад, на іх усталявалі кансолі дэстабілізатара;
  • пярэднюю апору шасі перанеслі наперад, змянілі схему яе ўборкі і сістэму створак нішы. З-за павелічэння масы кабіны экіпажа і ўсёй насавой часткі самалёта, колаў на стойцы шасі стала 2;
  • зменена канструкцыя паветразаборнікаў;
  • знялі падфюзеляжныя кілі:
  • павялічана колькасць кропак падвескі ўзбраення.

Першы лётны прататып самалёта Т-10В-1 быў створаны шляхам пераабсталявання серыйнага вучэбна-баявога Су-27УБ.

Упершыню "дапрацаваны" Су-27иб (Т-10В-1 сіні бартавы нумар "42") падняў у паветра 13 красавіка 1990 года (пілот - заслужаны лётчык-выпрабавальнік СССР Анатоль Іваноў).

Remove ads

Гл. таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads