Зомба
горад у Малаві From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Зо́мба (англ.: Zomba) — горад на поўдні Малаві. Насельніцтва (2018 год) — 105 013 чал.
Remove ads
Гісторыя
Зомба вядома з 1885 годзе як паселішча шатландскіх плантатараў. У 1887 годзе тут быў узведзены першы мураваны будынак Рэзідэнцыя для абароны ў магчымых сутычках з гандлярамі рабамі. У 1893 годзе Зомба стала сталіцай пратэктарата Брытанская Цэнтральная Афрыка, у 1907 годзе — пратэктарата Ньясаленд. У 1964—1974 гадах — першая сталіца дзяржавы Малаві.
Геаграфія
Зомба месціцца на ўзвышшах за 230 км на паўднёвы усход ад Лілонгвэ на вышыні 950[1] метраў над узроўнем мора. Аднайменнае скальнае плато каля горада — яго галоўная прыродная славутасць. Клімат трапічны вільготны. Сярэднегадавая тэмпература трымаецца каля +21 °C. Гадавая колькасць ападкаў — 1340 мм.
Інфраструктура
Зомба — важны эканамічны, адукацыйны і турыстычны цэнтр Малаві. Аснову мясцовай эканомікі фарміруюць харчовая і перапрацоўчая прамысловасць, гандлёвыя і транспартныя прадпрыемствы. У горадзе месцяцца Канцлер-каледж універсітэта Малаві, тэалагічны каледж, найбуйнейшая ў краіне каталіцкая школа, гарадскі шпіталь, турма строгага рэжыму. Цэнтральная частка Зомбы славута брытанскімі каланіяльнымі будынкамі першай паловы XX стагоддзя.
Насельніцтва
- 1983 год — 46 000 жыхароў[1].
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads