Зона інтарэсаў (фільм)

фільм Джонатана Глейзера 2023 года From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Зона інтарэсаў» (англ.: The Zone of interest) — мастацкі фільм 2023 года брытанскага рэжысёра Джонатана Глейзера. Галоўныя ролі выканалі Сандра Хюлер і Крысціян Фрыдэль[en]. Фільм з’яўляецца сумеснай вытворчасцю ЗША, Вялікабрытаніі і Польшчы.

Хуткія факты Зона інтарэсаў, Жанры ...

Дзея разгортваецца падчас Другой сусветнай вайны на тэрыторыі лагера Асвенцім у Польшчы. Камендант канцэнтрацыйнага лагера Рудальф Хёс[en] і яго жонка Хэдвіг імкнуцца пабудаваць жыццё сваёй мары для сваёй сям’і ў доме і садзе праз плот ад лагера[8][9][10]. Фільм расказвае пра жыццё багатай нямецкай сям’і, чый дабрабыт пабудаваны на рабаванні і забойстве яўрэяў у Асвенціме. Фармальна, літаратурнай асновай фільма стаў аднайменны раман Марціна Эміса[11].

Прэм’ера фільма адбылася 19 мая 2023 года ў межах асноўнай конкурснай праграмы 76-га Канскага кінафестывалю, дзе карціна ўдастоілася Гран-пры і прыза ФІПРЭСІ.

Remove ads

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads