Зорка Венера (песня)
беларуская песня From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Зорка Венера — песня (раманс) Сымона Рак-Міхайлоўскага на верш «Зорка Венера» Максіма Багдановіча, напісаны ў 1912 годзе.
Remove ads
Словы
Зорка Венера ўзышла над зямлёю,
Светлыя згадкі з сабой прывяла…
Помніш, калі я спаткаўся з табою,
Зорка Венера ўзышла.
З гэтай пары я пачаў углядацца
Ў неба начное і зорку шукаў.
Ціхім каханнем к табе разгарацца
З гэтай пары я пачаў.
Але расстацца нам час наступае;
Пэўна, ўжо доля такая у нас.
Моцна кахаў я цябе, дарагая,
Але расстацца нам час.
Буду ў далёкім краю я нудзіцца,
Ў сэрцы любоў затаіўшы сваю;
Кожную ночку на зорку дзівіцца
Буду ў далёкім краю.
Глянь іншы раз на яе, — у расстанні
Там з ёй зліём мы пагляды свае…
Каб хоць на міг уваскрэсла каханне,
Глянь іншы раз на яе…
Remove ads
Выкарыстанне ў оперы і аўтарства
Раманс «Зорка Венера» стаў лейтматывам оперы «Зорка Венера» кампазітара Юрыя Семянякі, пастаўленай на лібрэта Алеся Бачылы ў 1970 годзе пад кіраўніцтвам дырыжора Кірыла Ціханава рэжысёрам Сямёнам Штэйнам. З-за таго, што Сямён Рак-Міхайлоўскі быў рэпрэсаваны, аўтарства раманса ў даведачнай літаратуры падавалася народным, а пасля выкарыстання музыкі ў оперы «Зорка Венера» аўтарам памылкова лічылі Юрыя Семяняку.
Remove ads
Спасылкі
- Зорка Венера ўзышла над зямлёю…
- Песні‐кветкі ў славу Багдановіча(недаступная спасылка)
- Зоркі і васількі сплятаюцца ў «Вянок» у Белдзяржфілармоніі(недаступная спасылка)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads