Зоф’я Налкоўская

From Wikipedia, the free encyclopedia

Зоф’я Налкоўская
Remove ads

Зоф’я Налкоўская (польск.: Zofia Nałkowska; 10 лістапада 1884(1884-11-10)[1][2][…], Варшава17 снежня 1954(1954-12-17)[1][2][…], Варшава) — польская пісьменніца.

Хуткія факты Зоф’я Налкоўская, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася ў 1884 годзе ў Варшаве. Яе бацька Вацлаў Налкоўскі быў адным з самых выдатных і знакамітых польскіх географаў. Маці Ганна Налкоўская, акрамя выхавання дзвюх дачок, таксама пісала падручнікі па геаграфіі. У 1901 годзе Зоф’я скончыла Варшаўскую прыватную гімназію. Дэбютавала як паэтэса вершам «Я памятаю» (1898), як празаік — навэлай «Арліца» (1903).

У 1922—1927 гадах жыла ў Гродне, была куратарам патранату (апекі) вязняў гродзенскай турмы, памагала зняволеным. Зоф’я Налкоўская была сябрам камітэту, які займаўся ўшанаваннем памяці Элізы Ажэшкі. Яна казала прамову падчас адкрыцця помніка пісьменніцы каля тэатра ў гарадскім парку.

Памерла ў Варшаве ў 1954 годзе.

Remove ads

Творчасць

Першыя раманы «Жанчыны» (1906), «Князь» (1907), «Нарцыза» (1910) напісаны ў стылявой манеры, уласцівай літаратуры «Маладой Польшчы». У зборніку апавяданняў «Таямніцы крыві» (1917), рамане «Граф Эміль» (1920) праявілася маральнае асуджэнне Першай сусветнай вайны. Праблеме адбудавання Польшчы прысвечаны «Раман Тэрэзы Генерт» (1923). Гродзенская тэматыка ў аснове яе раманаў «Нядобрае каханне» (1928), «Мяжа» (1935), «Вузлы жыцця» (1948), драмы «Дзень яго вяртання» (1931), эсэ «У шалашы» (1924), «Гродна» (1926), «Нёман» (1934) і інш. Вострыя сацыяльныя і палітычныя праблемы, псіхалогія чалавека адлюстраваны ў раманах «Галкі» (1927), «Нецярплівыя» (1938), драме «Дом жанчын» (1930) і інш. Аўтар зборнікаў псіхалагічных мініяцюр «Характары» (1922), навел пра лагеры смерці «Медальёны» (1946), літаратурна-крытычных і публіцыстычных твораў, дзённікаў.

На беларускую мову асобныя яе апавяданні пераклаў Янка Брыль.

Remove ads

Прэміі і ўзнагароды

  • Дзяржаўная прэмія Польшчы (1953).

Беларускія пераклады

  • у кн.: Сад: Кніга польскіх апавяданняў. — Мн., 1982.

Ушанаванне памяці

У 1989 годзе на доме па вуліцы Акадэмічнай у Гродне была ўсталявана памятная шыльда ў гонар Зоф’і Налкоўскай з барэльефным партрэтам пісьменніцы. Шматлікія фотаздымкі, побытавыя прадметы, рукапісы знаходзяцца ў яе музеі, які размясціўся ў корпусе філалагічнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads